НЕ - ВАЙНЕ!
300

Гродна. Спецкурс «Інфаграфіка і візуалізацыя» (10 мая)

06.05.2022 Крыніца: Прислано организаторами

Гэта спецкурс для тых, хто хоча навучыцца рабіць свае матэрыялы візуальна прываблівымі і зразумелымі для сваёй аўдыторыі.

Вы засвоіце простыя бясплатныя сервісы, якія зможаце лёгка выкарыстоўваць не толькі ў журналістыцы, але і ў адукацыі, вядзенні бізнеса, камунікацыі са сваімі сябрамі і блізкімі.

З дапамогай гэтых сервісаў вы зможаце хутка ствараць прываблівыя дыяграмы і графікі, інтэрактыўныя карты і гісторыі, анімаваныя ілюстрацыі, аўдыёслайдшоў і г.д.

Як будуць праходзіць заняткі?

Онлайн і офлайн. Спачатку мы сустрэнемся ў інтэрнэце (11, 12 мая па 2 гадзіны ўвечары), а затым на офлайн трэнінгу (15 мая, 4 гадзіны).

Іншагароднія ўдзельнікі могуць заяўляцца толькі на першыя 2 сустрэчы.

Што спатрэбіцца?
Камп’ютар і надзейны доступ да інтэрнэту. Гэтага будзе дастаткова, каб хутка засвоіць сервісы, якія мы будзем паказваць.

Хто праводзіць заняткі?
Вітаўт Руднік, кіраўнік гарадзенскай Школы сучаснай журналістыкі, кіраўнік Школы журналістыкі ва Узбекістане.
Аляксей Шота, галоўны рэдактар Hrodna.life

Як заявіцца?
Запоўніце калі ласка кароткую АНКЕТУ да 10  мая і мы звяжамся з вамі.

Якія ўмовы?
Навучанне ў межах спецкурса бясплатнае. 

Не змарнуйце шанс!

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!