1892

Гродна: міліцыянты супраць рашэння суда

20.06.2017 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Міліцыянты не задаволеныя рашэннем суддзі Ленінскага раёна Гродна Руслана Гурына, які 30 траўня прыняў рашэнне спыніць справу супраць сям’і Верамеенкаў.  Справа тычылася размешчанага ў сацыяльных сетках 7 мая фотаздымка сям’і Верамеенкаў з бел-чырвона-белым сцягам на знак салідарнасці з Васілём Паляковым, які адбываў 15 сутак арышту за нацыянальную сымболіку. Фота, апублікаванае ў Facebook, міліцыя палічыла «несанкцыянаваным пікетам».

Прадстаўнікі аддзела ўнутраных спраў Ленінскага раёна Гродна  вырашылі абскардзіць рашэнне суддзі Гурына ў абласным судзе. Паседжанне па гэтай справе адбудзецца 11 ліпеня.

"Мне прыйшоў ліст з Ленінскага суда, што пададзена скарга на рашэнне гэтага суда, таксама прыйшла позва. Я чакаў, што будзе такая рэакцыя, таму рыхтую дакументы, якія даказваюць маю невінаватасць, — гаворыць Сяргей Верамеенка. —  Я цудоўна разумею, што ў ва ўсіх гэтых Вайцешкаў, Казлоўскіх, (міліцыянты, што сведчылі ў судзе супраць сям’і Верамеенкаў — рэд.) няма асаблівай ахвоты адказваць за свае дзеянні. Думаю, іх ініцыятыва трошкі  выходзіць бокам, а гэтая справа будзе цягнуцца".

Сяргей Верамеенка запрасіў усіх жадаючых прыйсці ў Гродзенскі адбасны суд 11 ліпеня а 9.30, каб выказаць сваю падтрымку.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!