942

Гродна: Кулевічу — 7 сутак арышту

12.08.2020 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Гродзенскаму журналісту (Hrodna.life) Руслану Кулевічу прысудзілі 7 сутак арышту.

Такое рашэнне прыняў суд Кастрычніцкага раёна Гродна. Суд праходзіў у ІЧУ, пратакол за парушэнне арт. 23.34 КаАП.

Журналіста Алеся Дзянісава адпусцілі, яго пратакол за парушэнне арт. 23.34 КаАП адправілі на дапрацоўку. Паўторны разгляд —  18.08 у Ленінскім РАУСе горада.

Нагадаем, што і Дзянісаў, і Кулевіч пры затрыманні былі збітыя. Дзянісаву ў дадатак зламалі ровар.

Таксама стала вядома, што яшчэ 10 жніўня ў Гродна была затрыманая з прымяненнем фізічнай сілы журналістка Sputnik Беларусь Іна Грышук. Яе адпусцілі без  складання пратакола.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!