274

Гродна: чарговы перанос суда па справе Ігара Бублікава

13.10.2020 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Суд над журналістам Ігарам Бублікавым у Гродне чарговы раз перанесены — гэтым разам на 20 кастрычніка.

Сёння ў суд Кастрычніцкага раёна Гродна пасля 15-хвіліннай спрэчкі ўсё ж такі пусцілі журналістаў, якія прыйшлі падтрымаць калегу. Але з’яўленню людзей ў зале судовага пасяджэння здзівіўся суддзя Уладзімір Рудак, які спасылаўся на пастанову Вярхоўнага суда.

Пасля тлумачэння Ігара Бублікава пра тое, як яго затрымлівалі АМАПаўцы суддзя аб’явіў тыднёвы перапынак ў судовым працэсе. Прычынай стала патрабаванне журналіста і яго адваката Аляксандра Берылава заслухаць у судзе сведчанні міліцыянтаў пра затрыманне.

Таксама Бублікавым былі заяўленыя хадайніцтвы: выклікаць у якасці сведкі журналістку “Народнай Волі” Вольгу Камягіну і праглядзець відэазапіс, які, паводле міліцыянтаў, стаў доказам удзелу журналіста ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!