207

Гранты на стварэнне фільмаў — Filmmakers Without Borders

05.11.2018 Крыніца: by.odb-office.eu

Filmmakers Without Borders прымае заяўкі ад маладых і вопытных рэжысёраў/к з усіх краін свету. Фінансаванне можна атрымаць на дакументальныя, эксперыментальныя, мастацкія і медыя праекты на розных стадыях вытворчасці. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 1 студзеня 2019.

Гэта некамерцыйная арганізацыя, праца якой заключаецца ў пашырэнні магчымасцяў наступнага пакалення рэжысёраў/к. Гранты арганізацыі прадастаўляюць фінансаванне і падтрымку незалежным рэжысёрам/кам.

Мэты:

  • пашырэнне магчымасцяў рэжысёраў/к;
  • прасоўванне розных абшчын і культур;
  • магчымасць падзяліцца рознымі перспектывамі і гісторыямі;
  • падтрымка незалежных рэжысёраў/к з усяго свету.

 

Праекты павінны раскрываць адну з тэм:

  • сацыяльная справядлівасць;
  • галасы жанчын;
  • галасы моладзі;
  • ідэнтычнасць;
  • культурны абмен;
  • кліматычныя змены.

 

Гранты:

  • Развіццё - ад 250$ да 1000$
  • Вытворчасць - ад 500 да 5000$
  • Пост-прадакшн - ад 250$ да 2500$
  • Удзел у кінафестывалі - ад 100$ да 750$

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • прымаюцца заяўкі з усіх краін;
  • старэйшыя за 18 гадоў;
  • павінны разбірацца ў лічбавых тэхналогіях;
  • павінны прадэманстраваць прыклады сваіх работ;
  • заяўкі і матэрыялы павінны быць на англійскай (фільм можа быць на любой мове, але з субтытрамі на англійскай);
  • падаваць заяўкі могуць як маладыя, так і ўжо вопытныя рэжысёры/кі.

Крыніца: filmmakerswithoutborders.org