1162

Гранты для жанчын-журналістак (да 25 ліпеня)

07.07.2017 Крыніца: by.odb-office.eu

Да 25 ліпеня 2017 года прымаюцца заяўкі ад жанчын, якія працуюць журналісткамі, на атрыманне грантаў. IWMF’s Howard G. Buffett Fund for Women Journalists заснаваны з мэтай патрымкі амбітных праектаў і цікавых гісторый. Агульны фонд на год складае 230.000 даляраў ЗША.

https://baj.media/sites/default/files/event/preview/image1_34.jpg

Грант можна атрымаць на рэалізацыю праектаў адукацыйнага, даследчага характара і на развіццё ініцыятыў у галіне СМІ.

Заяўкі прымаюцца два разы на год на працягу 6-8 тыдняў.

Гранты падтрымліваюць:
•    раскрыццё надаацэненых, але крытычна важных глабальных праблем; 
•    рэалізацыю амбітных праектаў, якія кідаюць выклік традыцыйным медыя-аповядам;
•    атрыманне практычнага досведу і прасоўванне па кар'ернай лесвіцы;
•    запуск новых прадпрымальніцкіх праектаў або атрыманне навыкаў для рэалізацыі такой мэты.
 

Патрабаванні:
•    грант могуць атрымаць жанчыны-журналісткі любой нацыянальнасці і грамадзянства;
•    журналістыка мусіць быць асноўнай прафесіяй кандыдаткі; 
•    досвед працы ў прафесійнай журналістыцы не павінны быць меней за 3 гады;
•    камандныя заяўкі таксама бяруцца да разгляду, але падаваць заяўку павінна сама жанчына і ў камандзе павінна быць не менш за 50% жанчын.

Для атрымання гранта неабходны:
•    кантактныя звесткі і рэзюмэ;
•    кароткае апісанне праекта ці аніціыятывы, на рэалізацыю каторых неабходныя сродкі;
•     імёны іншых удзельніц (-каў) каманды, пры каманднай заяўцы;
•     апісанне мэты праекта і пытання /праблемы, якая будзе раскрытая;
•    неабходны бюджэт і часовыя рамкі.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!