124 0

Гранты для жанчын-фатографаў (да 15 траўня)

14.04.2018 Крыніца: by.odb-office.eu

Грант Women Photograph + Nikon Grants 5000$ выдзяляецца на фотапраект - альбо новы, альбо фотапраект, які ўжо ў працэсе рэалізацыі. Грант Women Photograph + Getty Images Grant 10000$ выдзяляецца на рэалізацыю дакументальнага праекта прафесійным фотажурналісткам, які дэманструюць працяглую працу над сваім праектам. Заяўка падаецца анлайн на англійскай мове да 15 траўня 2018.

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/hero_wp_grant.jpg

Грант Women Photograph + Nikon Grants

Грант 5000$ будзе прадастаўлены на фотапраект - альбо новы, альбо фотапраект, які ўжо ў працэсе рэалізацыі - для візуальных журналістаў, якія працуюць з дакументальнымі фатаграфіямі. Арганізатары падрыхтавалі пяць грантаў. Кандыдаткам рэкамендуецца прапаноўваць фота гісторыі, а не асобныя фотаздымкі. Фотаздымкі павінны мець стаўленне да праекту, на які будзе выдзелены грант.

Грант Women Photograph + Getty Images Grant

Грант 10000$ будзе прадастаўлены на рэалізацыю дакументальнага праекта прафесійным фотажурналісткам, які дэманструюць працяглую прысвечаннасць свайму праекту. Кандыдаткам неабходна паказаць 20 - 25 фатаграфій. Фотаздымкі павінны паказваць, што значная частка працы ўжо праведзеная і, што фатограф мае дакладнае бачанне таго, што неабходна зрабіць, для завяршэння працы над праектам. Таксама патрабуецца кароткае апісанне праекта (500 слоў) і кароткая біяграфія фатографа.

Крыніца: womenphotograph.com

Каментары