442

Гранты Agora Global для журналістаў. Дэдлайн 22 чэрвеня

03.06.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Фонд па надзвычайных сітуацыях для журналістаў-фрылансераў ва Усходняй і Паўднёвай Еўропе прымае заяўкі да 23:00 (Цэнтральна-еўрапейскі час), 22 чэрвеня 2020 года.

На гранты могуць прэтэндаваць журналісты з Беларусі. Кандыдаты павінны прадставіць свае ідэі гісторый пра сучасную прафесійную сітуацыю, пра тое, як пандэмія каранавіруса адбілася на працы журналістаў. 

Праграма грантаў Agora Europe будзе складацца з дзвюх частак:

Частка I — фінансаванне экстранай падтрымкі для асобных журналістаў.

Дваццаць (20) журналістаў будуць абраныя з пула заяўнікаў. Кожны журналіст атрымае 500 еўра прамога фінансавання падтрымкі. Гэтае фінансаванне атрымальнік можа выкарыстаць па меры неабходнасці (арэндная плата, выдаткі на пражыванне, харчаванне і г.д.). Узамен яны згаджаюцца ўдзельнічаць у Частцы II праграмы грантаў.

Частка II - Сродкі праектаў Agora Europe Reporting.

Другая частка фінансавання ў памеры € 3000 будзе падзеленая паміж 5-10 праектамі. Пасля анлайн-сустрэчы журналісты будуць будуць працаваць разам у групах, каб ствараць сумесныя журналісцкія гісторыі.

Чакаецца, што ўдзельнікі будуць публікаваць свае гісторыі на мясцовым і / ці рэгіянальным узроўні.

Падрабязнасці і форма для заяўкі ТУТ.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!