514

"Гранітны каменьчык" — у Лунінцы і Мікашэвічах стартаваў традыцыйны прэс-тур БАЖ

14.06.2019 Крыніца: Фота Святланы Гарда і Аляксандра Зянкова

У Лунінцы і Мікашэвічах распачаўся традыцыйны летні прэс-тур Беларускай асацыяцыі журналістаў “БАЖ-ДЖЭМ — гранітны каменьчык”. 

Сёлета ў дадатак да смачнай клубнічнай тэмы ўдзельнікі прэс-тура атрымалі магчымасць наведаць “Граніт” — буйнейшае еўрапейскае прадпрыемства, дзе здабываюць граніт адкрытым спосабам.

Журналісты з Мінска, Брэста, Гродна, Горак і Барысава змаглі паназіраць за працай вялізнай тэхнікі ў кар’ерах, а таксама наведаць вадаспады, якія ўтвараюцца ў месцах здабычы карысных выкапняў, і музей прадпрыемства.

Плошча кар’ераў “Граніта” складае 1115 гектараў, а на прадпрыемстве працуюць больш за 2,5 тысячы працаўнікоў.

Таксама ў пятніцу ўдзельнікі прэс-тура наведалі прыватную гаспадарку, якая займаецца вырошчваннем кветак. Кветкаводы арганізавалі для журналістаў вельмі цёплую экскурсію па парніках і адказалі на ўсе пытанні.

Заўтра ж удзельнікі прэс-тура Беларускай асацыяцыі журналістаў наведаюць прадпрыемствы, дзе ў Лунінецкім раёне ў прамысловых маштабах вырошчваюць клубніцы, а таксама найбуйнейшы ў Беларусі клубнічны кірмаш.

Трэці год запар арганізатарамі клубнічнага прэс-тура для сябраў асацыяцыі з’яўляецца Лунінецкая філія БАЖ.

ФОТАСПРАВАЗДАЧА ПА ВЫНІКАХ ПРЭС-ТУРА

BAJ-JAM: Як журналісты збіралі і прадавалі клубніцы (шмат фота)

«БАЖ-ДЖЭМ — маркоўны фрэш». Прэс-тур Лунінецкай філіі ГА «БАЖ»