16 снежня непрызнаны кіраўнік адхіленага ад міжнароднай супольнасці НАК Беларусі Віктар Лукашэнка ўзнагародзіў журналістаў дзяржаўных СМІ граматамі.
Такім чынам галасам рэжыма падзякавалі за «ўклад у развіццё алімпійскага руху, плённую дзейнасць, накіраваную на прапаганду ідэалаў і прынцыпаў алімпізму, папулярызацыю спорту і здаровага ладу жыцця ў 2022 годзе». Здаецца, усе словы апроч прапаганды можна было з тэксту падзякі прыбраць.
Узнагароды атрымалі супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі, СТБ, АНТ, МДТРК «Мір», выданняў «Беларусь сёння», «Прэсбол» і «Спартыўная панарама». Што цікава, імёны сваіх герояў рэжым не назваў. Выпраўляем гэтую памылку на будучыню.
Спіс узнагароджаных злева направа:
1.Максім Ясін (АНТ)
2. Павел Булацкі («Беларусь-5»)
3. Андрэй Бандарэнка (АНТ)
4. Мікалай Стула (БГТРК)
5. Сяргей Мацкевіч («Беларусь-5»)
6. Юлія Сіліпіцкая (СТВ)
7. Міхаіл Карчынскі («Беларусь-5»)
8. Ганна Любянкова (БДТРК)
9. Сяргей Канащыц (СБ)
10. Руслан Васільеў («Спартыўная панарама» / «Спутнік»)
11. Сяргей Лісічкін («Прэсбол»)
12. Ганна Эйсмант (БДТРК)
13. Таццяна Пастушэнка (СБ)
14. Сяргей Тулупаў (СТБ)
Чытайце яшчэ:
Самая папулярная сацсетка ў беларускай моладзі — Instagram
Подписка на наиболее тиражные пропагандистские издания за последний год подорожала на 13—15%
Блогеры-палітвязні Пятрухін і Кабанаў на свабодзе пасля трох гадоў зняволення