289

Грамадскі зварот: адкрыць змест падпісаных 6 верасня дакументаў аб “Рэалізацыі саюзнай дамовы”!

27.09.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Доступ да інфармацыі

Кардынацыйны камітэт Беларускай нацыянальнай платформы прыняў Заяву у сувязі з пачаткам распрацоўкі пакета дакументаў праекту Праграмы дзеянняў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па рэалізацыі Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

Сябры кардынацыйнага камітэту заклікаюць арганізацыі БНП, грамадзян Беларусі праявіць грамадзянскую актыўнасць у дадзеным пытанні і выразіць сваю пазіцыю праз зварот да ўладаў.

Што адбываецца?

6 верасня прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас і старшыня ўраду Расійскай Федэрацыі Дзмітры Мядзведзеў падпісалі праграму дзеянняў па рэалізацыі саюзнай дамовы 1999 году з дадаткамі да яе і спісам дарожных карт. Але змест падпісаных дакументаў застаецца закрытым ад грамадскасці, што з’яўляецца недапушчальным.

Што я магу зрабіць?

Накіраваць зварот да Прэм’ер-міністра Беларусі.

 

Кароткая інструкцыя

А) Калі дасылаць поштай, то неабходна:

1. Уставіць у шаблон звароту свой адрас, ФІА, і дату.

2. У тэкст звароту можна што-небудзь дадаць ад сябе;

3. Раздрукаваць і падпісаць знізу.

4. Даслаць поштай на адрас: 220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 9

3. Дасылаць лепш са зваротным паведамленнем. То бок трэба ўзяць на пошце такую жоўценкую паперку, дзе напісаць свой зваротны адрас. Гэтая паперка вам потым прыйдзе да месца вашага жыхарства і будзе з'яўляцце пацвержаннем таго, што яны атрымалі ваш зварот і маюць максімум 30 дзён для адказу.

Б) Для электроннага звароту трэба скарыстацца формай па спасыцы:

http://www.government.by/be/feedbackformc

 

Спасылка на шаблон звароту:

https://docs.google.com/document/d/1ryCqz4ExhW6t8NfMVIuAuR5WXdxkntIkwgYWq8X9Y5g/edit