НЕ - ВАЙНЕ!
2668

Горват за некалькі гадзін сабраў чвэрць ад патрэбнай сумы на выданне кнігі "Дзённік "Радзіва Прудок"

01.11.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Андрусь Горват на краўдфандзінгавай платформе Talaka.by збірае грошы на сваю кнігу "Дзённік "Радзіва Прудок". Цягам некалькіх гадзін было сабрана 25 % ад заяўленай сумы.

 

Дакладней, людзі заявілі пра свой намер фінансава падтрымаць выданне кнігі "Дзённік "Радзіва Прудок".

Ёсць тэкст, які хоча стаць кнігай. Няма грашовых сродкаў, каб тэкст кнігай стаў. Грошы збіраюцца на выданне кнігі метадам перадаплаты, гаворыцца ў анатацыі да праекта.

Праект можна падтрымаць у аб'ёме ад10 да 100 рублёў. Мінімальны парог — 10 рублёў. За гэтыя грошы фундатар атрымае асобнік кнігі (можна замовіць аўтограф аўтара).

"Усё, дзядзькі і цёткі, я не ведаю, чым гэта скончыцца, але гэта пачалося. Дапамажыце мне, калі ласка, выдаць гэту кнігу, каб на адну рэфлексію ў свеце паменела, а на адну кнігу — паболела",  — звярнуўся Андрусь Горват у сваім Facebook да патэнцыйных фундатараў.

Падтрымаць праект можна тут.

Калонка Андруся Горвата на сайце Baj.by

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!