1437

Гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову будуць судзіць 17 сакавіка

14.03.2017 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

На журналістку-фрылансерку Ларысу Шчыракову складзены пратакол за парушэнне артыкула 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў).

Пратакол быў складзены ў РАУС Гомельскага раёна. Ларыса Шчыракова як журналістка-фрылансерка 12 сакавіка ездзіла асвятляць акцыю пратэсту ў Рагачове супраць дэкрэта № 3.

Міліцыянты прад’явілі Шчыраковай фотаздымкі з акцыі, дзе яна зафіксаваная на месцы падзей. Таксама былі скрыншоты з онлайн-трансляцыі “Радыё Свабода”.

Суд над Ларысай Шчыраковай адбудзецца 17 сакавіка а 14.30 па адрасе г.Гомель, вул.Шаўчэнкі, 7а.

 

Таксама позву ў Цэнтральны РАУС Гомеля на 15 сакавіка атрымаў старшыня Гомельскай філіі ГА “БАЖ” Анатоль Гатоўчыц, які таксама быў у Рагачове ад інфармацыйнай кампаніі БелаПАН падчас нядзельнай акцыі пратэсту. Яго таксама выклікаюць у сувязі з адміністрацыйным парушэннем паводле артыкула 23.34 КаАП.

Рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі ў 2017 годзе (Табліца, абнаўляецца)

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!