1891

Гомельскіх журналістаў вызвалілі праз 3 гадзіны пасля затрымання

29.07.2015 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Супрацоўнікі міліцыі заявілі, што сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Кастусь Жукоўскі нібыта пагражаў ім, і ўзялі тлумачэнні з гэтай нагоды ў карэспандэнтаў.

Незалежных журналістаў Кастуся Жукоўскага і Наталлю Крывашэй затрымалі 29 ліпеня на ганку Цэнтральнага РУУС Гомеля, перад якім меў адбыцца пікет мясцовых жыхароў.

Міліцыянты склалі пратаколы апытання абодвух журналістаў з нагоды таго, што адзін з іх – Кастусь Жукоўскі – нібыта пагражаў ім.

Самі ж сябры ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” катэгарычна абверглі такія абвінавачанні і заявілі, што патрабавалі выканання заканадаўства. Яны адзначылі гэта і ў пратаколах апытання.

Прыкладна праз тры гадзіны журналістаў вызвалілі, тэхніку ў іх не забіралі. Сябры ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” называюць затрыманне правакацыяй.

Журналісты маюць намер накіраваць у пракуратуру скаргі на незаконныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі.

 

Штрафы журналістам па арт. 22.9 КаАП (Табліцы, абнаўляецца)