910

«Гомельская праўда» і сайт «Сильные новости» пагадзіліся на замірэнне

28.07.2017 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

28 ліпеня ў Эканамічным судзе Гомельскай вобласці адбылося замірэнне ў справе іску газеты «Гомельская праўда» да інтэрнэт-партала «Сильные новости» і яго аўтара, сябра ГА “БАЖ” Сяргея Ляпіна.

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/hato0727_ek_sud.jpg

Гэта пацвердзіў прадстаўнік істца ў судзе – першы намеснік рэдактара газеты Вячаслаў Мінкоў. Бакам у справе адведзены час на выпрацоўку супольных умоваў дзеля мірнага ўрэгулявання прэтэнзіяў.

 У іску ў суд афіцыйная газета патрабуе зняпраўдзіць здымак на сайце «Сильные новости», на якім Сяргей Ляпін трымае «Гомельскую праўду» над сметніцай, а таксама прызнаць неадпавядаючымі рэчаіснасці некаторыя выразы ў артыкуле Ляпіна пра тое, што газета ў сваіх публікацыях “выйшла за межы прыстойнасці”.

Аўтар іску не пагаджаецца з публікацыяй “Крытыка рэканструкцый вуліц пагражае нацыянальнай бяспецы?...” на сайце «Сильные новости» – у  адказ на шэраг абвінаваўчых матэрыялаў у афіцыйнай газеце на адрас самога Сяргея Ляпіна.

Здымак і артыкул на сайце былі толькі рэакцыяй архітэктара Ляпіна на публікацыі «Гомельскай праўды», тым не менш рэдакцыя лічыць, што «дэманстрацыя свайго негатыўнага стаўлення да газеты ганьбіць яе гонар, годнасьць і дзелавую рэпутацыю».

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!