563

Год таму памёр Алесь Ліпай — заснавальнік недзяржаўнай Інфармацыйнай кампаніі БелаПАН

23.08.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Год таму, 23 жніўня 2018 года, памёр Алесь Ліпай — журналіст, заснавальнік і кіраўнік  недзяржаўнай Інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, паэт. Яму было 52 гады.

Алесь Ліпай заснаваў недзяржаўнае агенцтва БелаПАН у 1991 годзе, быў яго кіраўніком.

У жніўні 2018 годзе агенцтва БелаПАН разам з іншымі медыя апынулася ў цэнтры ўвагі па так званай «справе БЕЛТА»: прайшлі вобшукі і канфіскацыя тэхнікі ў офісе, у кватэрах журналістаў. Журналістку і галоўнага рэдактара БелаПАН — Таццяну Каравянкову і Ірыну Леўшыну — затрымлівалі, яны прайшлі праз допыты. Напрыканцы 2018 г. крымінальныя справы ў дачыненні да 14 журналістаў, якія былі фігурантамі "справы БелТА" былі спыненыя з прыцягненнем іх да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе буйных штрафаў і фактычным прымусам да выплаты кампенсацый дзяржаўным медыя БелТА і газеце Адміністрацыі прэзідэнта “СБ. Беларусь сегодня”.

«Послевкусие горечи и тревоги», — фигуранты «дела БелТА» вспоминают прошлогодние события

А да гэтага, у чэрвені 2018 года, у дачыненні да Алеся Ліпая была заведзеная крымінальная справа па артыкуле «Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры», адбыўся ператрус у кватэры Ліпая. Камітэт Дзяржкантролю на падставе матэрыялаў, прадстаўленых падатковымі органамі, абвінаваціў уладальніка БелаПАН у нявыплаце падаходнага падатку з даходаў, атрыманых за мяжой (пазней былі выплачаныя і падатак, і пеня). У сувязі з яго смерцю 12 верасня крымінальная справа была спыненая.

У 2004 годзе БелаПАН быў уганараваны прэміяй імя Дзмітрыя Завадскага «За мужнасць і прафесіяналізм», у 2006-м БелаПАН і Naviny.by атрымалі «Прэмію Рунета» сярод сайтаў па-за даменнай зоны RU.

Алесь Ліпай быў паэтам, членам Саюза беларускіх пісьменнікаў і ПЭН-цэнтра. Выйшлі зборнікі яго вершаў: "Пад снегам вякоў» (2000), «Рэшта» (2007), «Абдымкі» (2017).

Да гадавіны смерці на краўдфандынгавай платформе быў абвешчаны збор сродкаў на помнік. Неабходную суму — 10 тысяч рублёў — сабралі.

Помнік будзе адкрыты на магіле журналіста ў Рудзенску напрыканцы жніўня.

Ён жадаў пры любым раскладзе спраў застацца тут, “на” ці “ў” беларускай зямлі

У Мінску сабраліся "Петракі". На знак памяці Алеся Ліпая ФОТА

Пяць фактаў пра заснавальніка БелаПАН Алеся Ліпая

"Трэба проста рабіць сваю справу". Прамова Алеся Ліпая на Дзень Волі-2018

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!