1834

Глыбока смуткуем. Памёр рэдактар “Газеты Слонімскай” Віктар Валадашчук. Абноўлена інфармацыя

26.06.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Гэтага не павінна было здарыцца…

На 62-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы памёр заснавальнік і галоўны рэдактар недзяржаўнай “Газеты Слонімскай”, адзін з лідараў рэгіянальнага грамадска-палітычнага друку Беларусі Віктар Валадашчук.

Віктар Валадашчук многія гады кіраваў недзяржаўным выданнем, быў паплечнікам усіх незалежных журналістаў у Беларусі.

Беларуская асацыяцыя журналістаў глыбока смуткуе разам з калегамі і сябрамі Віктара. Нам будзе вельмі не хапаць Вас…

 

Развітанне адбудзецца 27 чэрвеня ў Спаса-Праабражэнскім саборы ў Слоніме з 7-30 да 12.00, пасля чаго пачнецца адпяванне нябожчыка.