1288

Глыбоцкая суполка ГА «БАЖ» сустрэла стары Новы год з беларускім народным ігрышчам “Жаніцьба Цярэшкі”

16.01.2017 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

На пачатку сустрэчы сябры суполкі абмеркавалі планы на 2017 год: чым будуць займацца, якія трэнінгі, мерапрыемствы будуць ладзіць, у тым ліку і тыя, якія ўжо сталі традыцыйнымі.

Пасля агучылі свае прапановы па ўдзелу ў “Эстафеце добрых спраў”, ідэю якой прыдумаў малады і крэатыўны сябра суполкі Галляш Сялява з Браслава. Па словах Галляша, у ёй ужо прынялі ўдзел дзве бажаўскія суполкі, інфармацыя пра гэта ў хуткім часе з’явіцца на інтэрактыўнай мапе “Эстафеты добрых спраў” на сайце арганізацыі.

Пасля гэтага да глыбачанаў далучыліся іх калегі і сябры з Полацкага, Браслаўскага, Шаркоўшчынскага і Лепельскага раёнаў. Разам яны зладзілі народны абрад “Жаніцьба Цярэшкі”. Значную ролю ў арганізацыі ігрышча адыгралі лепяльчане. Яны ўжо другі год запар дапамагаюць глыбачанам у адраджэнні гэтага ігрышча. У Лепелі ён існуе здаўна, ніколі не перарываўся і праводзіцца ў некалькіх месцах раёна падчас калядных і навагодніх святаў.

Удзельнікі свята забаўляліся ў гульнях, танчылі старадаўнія танцы, спявалі беларускія песні і прыпеўкі. Мерапрыемства скончылася супольнай вячэрай у коле шчырых сяброў з найлепшымі пажаданнямі адно аднаму.

Па словах удзельнікаў мерапрыемства, нягледзячы на халоднае надвор'е ў той дзень, на душы было вельмі горача ад пазітыву, дабрыні, шчырых усмешак сяброў і новых знаёмых.

Мерапрыемства адбылося ў аграсядзібе “Родны кут”, што ў вёсцы Валодзькава Глыбоцкага раёна. Гаспадыня сядзібы  Юля Бука робіць зніжкі беларускамоўным гасцям.

Глыбоцкая суполка ГА «БАЖ» сустрэла стары Новы год з беларускім народным ігрышчам “Жаніцьба Цярэшкі” (Эстафета добрых спраў)

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!