485

Глыбоцкага журналіста-фрылансера Змітра Лупача выклікаюць у РУУС

18.12.2020 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: 22.9 КаАП

Глыбоцкага журналіста-фрылансера Змітра Лупача сёння выклікаюць  у Пастаўскі раённы аддзел міліцыі.

UPD. Судовы працэс у Паставах перанеслі на аўторак,  22 снежня, 9.00.

Участковы міліцыянт В.Е. Гарбуль, які даслаў позву, сказаў журналісту: каб вам некалькі  разоў не  ездзіць  у Паставы, адразу пасля РАУСа ў гэты ж дзень і разгледзяць справу у Пастаўскім раённым судзе.

На Змітра Лупача міліцыянты завялі адміністрацыйную справу паводле арт. 22.9 за супрацу з тэлеканалам “Белсат”. Падставай гэтым разам стаў відэасюжэт пра вёску Дразды ў Пастаўскім раёне.

Нагадаем, сёлета гэта пятая адміністрацыйная справа, заведзеная на журналіста паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП (“Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”). Раней па  гэтым артыкуле  яго судзілі ў Шаркаўшчыне, Паставах і Глыбокім.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!