578

Генпракурор Беларусі прапанаваў увесці адказнасць за ілжывую інфармацыю ў інтэрнэце

06.06.2018 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Заканадаўства ў галіне СМІ

У Беларусі абмяркоўваюць увядзенне адказнасці за ілжывую інфармацыю ў інтэрнэце (у тым ліку і ў выпадку, калі яе крыніцай з'яўляецца ананім). Пра гэта заявіў сёння генеральны пракурор Аляксандр Канюк.

Паводле яго слоў, разглядаецца як адміністрацыйная, так і крымінальная адказнасць, паведамляе БЕЛТА.

Аляксандр Канюк не адмаўляе і ўвядзенне матэрыяльнай адказнасці.

Цяпер у Беларусі прадугледжана адказнасць за паклёп. "За паклёп існуе і грамадзянская адказнасць, і крымінальная", — адзначыў генпракурор.

Паводле яго слоў, СМІ павінны даваць правераны кантэнт. Ілжывая інфармацыя бударажыць грамадскую думку і мае негатыўныя наступствы.