НЕ - ВАЙНЕ!
288

Генпракуратура распачала крымінальную справу супраць «Флагштока» і «Зеркала»

26.08.2022 Крыніца: БАЖ

Крымінальная справа заведзена па па факце распаўсюджвання на гэтых  інтэрнет-рэсурсах групай неўстаноўленых асоб інфармацыі аб адмаўленні генацыду беларускага народа.

У афіцыйным тэлеграм-канале Генеральнай пракуратуры Беларусі паведамілі, што гэтыя супрацьпраўныя дзеянні кваліфікаваны па ч.1 арт.130-2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Для правядзення папярэдняга расследавання крымінальная справа накіравана ў Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь.

Генпракуратура не назвала падставы, з-за якіх была адкрыта справа. Хутчэй за ўсё размова ідзе пра матэрыял, у якім "Флагшток" сцвярджаў, што чыноўнікі апублікавалі схему Гомеля з адзначанымі ў тым ліку месцамі масавых пахаванняў ахвяр палітычных рэпрэсій 1937 года. Гэты матэрыял, які пазней перадрукавала "Зеркало" выўшаў на сайце "Флагштока"  23 жніўня".

Чытайце яшчэ: 

Книги Светланы Алексиевич проверяют на экстремизм. Она может стать первой нобелевской лауреаткой, создавшей экстремистский контент

“У маёй групе беларусаў больш, чым палякаў”. Мінчанка паступіла на журфак у Познані і расказвае пра навучанне там

Журналіст Зміцер Галко: «На Кіеўшчыне мы двойчы праехалі па міне, але на не выбухнула»

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!