260

Генеральны сакратар ЕФЖ: Чаму мы чакаем, каб увесці санкцыі супраць вінаватых?

14.09.2020 Крыніца: europeanjournalists.org

Цягам апошніх дзён у Беларусі было затрымана 11 журналістаў. Дзевяць з іх застаюцца ў ізалятарах да судовых працэсаў. У большасці выпадкаў журналістаў абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваных акцыях.

Еўрапейская федэрацыя журналістаў сочыць за сітуацыяй у Беларусі і заклікае вызваліць усіх затрыманых ды пакараць тых, хто парушае правы і свабоды нашых калег.

Еўрапейская федэрацыя журналістаў (EFJ) патрабуе неадкладнага вызвалення ўсіх затрыманых журналістаў:

  • Кацярына Андрэева (Belsat), была затрыманая ў Мінску 13 верасня;

  • Максім Калітоўскі, быў затрыманы ў Мінску 13 верасня;

  • Аляксандр Васюковіч, быў затрыманы ў Мінску 13 верасня;

  • Уладзь Грыдзін, быў затрыманы ў Мінску 13 верасня;

  • Ларыса Шчыракова, была затрыманая ў Гомелі 11 верасня;

  • Андрэй Толчын, быў затрыманы ў Гомелі 11 верасня;

  • Алесь Сабалеўскі, быў затрыманы ў Магілёве 13 верасня;

  • Зміцер Казакевіч, быў затрыманы ў Віцебску 11 верасня;

  • Алесь Чыгір, быў затрыманы ў Бабруйску 11 верасня;

  • Зміцер Панкавец, быў затрыманы ў Мінску 13 верасня, адпусцілі пасля праверкі дакументаў;

  • Арцём Лява, быў затрыманы ў Мінску 13 верасня, адпусцілі, але забралі на праверку ноўтбук, смартфон і аўтамабіль.

Агулам з дня прэзідэнцкіх выбараў ГА "БАЖ" зафіксаваў не менш за 171 выпадак перашкодаў у працы журналістам.

"Мы патрабуем неадкладнага вызвалення затрыманых журналістаў і заклікаем спыніць шматлікія запалохванні, зафіксаваныя ў іншых гарадах, — заявіў генеральны сакратар EFJ Рыкарда Гут'ерэс. — Мы яшчэ раз заклікаем АБСЕ, Савет Еўропы і Еўрапейскі Саюз прыняць канкрэтныя меры супраць тых, хто сфальсіфікаваў выбары і хто спрабуе пабудаваць сцяну маўчання на масавых дэманстрацыях. Чаму мы чакаем, каб увесці санкцыі супраць вінаватых? Чаму мы чакаем, каб накіраваць міжнародную місію для назірання за парушэннямі правоў чалавека, якія працягваюцца?"

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!