418 0

Генадзь Давыдзька ўзначаліў «Белую Русь»

19.01.2018 Крыніца: "Наша Ніва"

Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька абраны старшынёй «Белай Русі».

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/1_16.jpg

Рашэнне прымалася за закрытымі дзвярыма, калі ў зале засталася невялікая частка дэлегатаў. Потым адбылося агульнае галасаванне.

«Карыстаецца аўтарытэтам, пазнавальны ў грамадстве, з лідарскімі якасцямі», — пахвалілі яго дэлегаты.

«Давыдзька — надзейны чалавек, гэта гарантыя поспеху нашай арганізацыі», — мяркуе віцэ-спікер Савета рэспублікі Марыяна Шчоткіна.

«Перафарматавалі работу інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, і Генадзь Браніслававіч выязджаў туды заўсёды. Яго ў краіне ведаюць амаль усе. Мы ўчора з прэзідэнтам абмяркоўвалі, як будзе праходзіць з’езд, пра трансфармацыю ў партыю: спяшацца не трэба, трэба выспець, калі людзі захочуць. Сёння пакуль няма такога масавага жадання», — тлумачыць кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава.

У сваім вітальным слове Генадзь Давыдзька паабяцаў павялічыць увагу да дзейнасці «Белай Русі» ў эфіры Белтэлерадыёкампаніі. «Зробленае і памножанае на сілу медыя робіцца зробленым у большым маштабе», — патлумачыў ён.

Каментары