150

Газету «Інфа-Кур’ер» ад сёння зноў можа набыць у шапіках «Белсаюздруку»

17.03.2023 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Пра гэта чытачам паведаміла сама рэдакцыя слуцкага незалежнага выдання.  

«Дарагія чытачы, мы працягваем працаваць для вас. Дзякуй, што вы з намі!  У чацвер, 16 сакавіка, так шмат людзей пісалі на старонкі «Кур'ера» ў сацсетках, пыталіся, дзе можна купіць свежы нумар! Гэта вар'яцка прыемна, дзякуй вам. Сёння, 17 сакавіка, газеты ўжо можна набыць у кіёсках «Белсаюздруку», — звярнулася да чытачоў рэдакцыя. 

Нагадаем, 15 сакавіка сілавікі правялі ператрус у рэдакцыі «Інфа-Кур’ера», забралі ўсю асноўную тэхніку, а з прысутных узялі падпіску аб неразгалошванні. На наступны дзень наклад газеты адмаўляліся прымаць крамы «Белсаюздруку». Галоўны рэдактар і ўладальнік газеты Сяргей Станкевіч, а таксама яго намеснік Алег Рубчэня былі змешчаныя ў мясцовы ІЧУ.

Чытайце яшчэ:

«Без нацыянальнага прымірэння нам не захаваць незалежнасці Беларусі». Адкрыты ліст Іосіфа Сярэдзіча

Бывшая команда TUT.by прокомментировала фильм БТ

Пракурор запатрабаваў тры гады зняволення для журналіста Генадзя Мажэйкі

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!