232

Газета «Новы Час» можа быць пазбаўлена статуса СМІ

21.08.2021 Крыніца: "Новы Час"

Як вынікае з раскладу пасяджэнняў Вярхоўнага суда, 27 жніўня інстанцыя разгледзіць пазоў Міністэрства юстыцыі да грамадскай арганізацыі «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны». Калі пазоў задаволяць, выданне «Новы Час» можа быць пазбаўлена статуса СМІ.

ТБМ з'яўляецца заснавальнікам адных з апошніх незалежных друкаваных газет на беларускай мове — «Новы Час» і «Наша Слова».

Паводле арт. 16 закона аб СМІ пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі сродка масавай інфармацыі анулюецца, калі ліквідаваная юрыдычная асоба, на якую ўскладзеныя функцыі рэдакцыі сродка масавай інфармацыі альбо якая з'яўляецца адзіным заснавальнікам сродка масавай інфармацыі. Нагадаем, заснавальнік «Новага Часу» — мінская гарадская арганізацыя ТБМ. Ліківдацыя рэспубліканскага аб'яднання будзе азначаць і ліквідацыю мясцовых аддзяленняў.

Рашэнні Вярхоўнага суда аб ліквідацыі грамадскага аб'яднання з'яўляюцца канчатковымі і ўстапаюць у сілу неадкладна. 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!