Газета «Информ-прогулка» спыніла выхад у друкаваным выглядзе. Прычына: тыпаграфія скасавала дамову з рэдакцыяй. Выданне можна чытаць на вэб-сайце inform-progulka.by.
«Информ-прогулка» была зарэгістраваная ў 1994 годзе журналістам Андрэем Вышынскім. Гэта была адзіная незалежная газета ў Лунінецкім раёне.
Усе гады свайго існавання выданне друкавалася ў Пінскай тыпаграфіі.
Нагадаем, што цягам 2020-2021 гадоў быў спынены выхад такіх незалежных друкаваных СМІ, як "Газета Слонімская", Intex-Press, "Рэгіянальная газета", "Брестская газета", "Народная Воля".