336

«Гарадзенкі». Hrodna.life выдасць кнігу пра жанчын горада

29.05.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Рэдакцыя Hrodna.life падрыхтавала да друку чарговую кнігу. Яе ўмоўная назва — «Гарадзенкі». Кніга складаецца з дзвюх частак — гістарычнай і сучаснай. Кніга будзе выдадзена ў чэрвені 2020. Замовіць зборнік можна ўжо зараз.

«Гарадзенкі» — гэта зборнік эсэ пра жанчын Гродна: тых, што адзначыліся ў гісторыі горада, і тых, што сёння робяць яго лепшым. У ёй будзе больш за 20 тэкстаў. Кошт 1 асобніка кнігі па перадзамове — 15 BYN. Пасля выхаду кнігі яна будзе прадавацца даражэй!

Як заўсёды, Hrodna.life збірае грошы на выданне праз краўдфандынг. Падрабязнасці ТУТ.

У кнігу ўвойдуць больш за 20 тэкстаў пра жанчын у гісторыі і сучаснасці горада. Частка з іх публікавалася цягам апошніх месяцаў на Hrodna.life.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!