Гарачыя вакансіі Зяленай сеткі: чакаем кандыдатаў да 25 чэрвеня!

"Зяленая сетка"

Экалагічнае таварыства “Зяленая сетка” абвяшчае шэраг вакансій: галоўны рэдактар Зяленага партала, рэдактары Брэсцкай і Гродзенcкай старонкі, PR-мэнэджэр, івэнт-мэнэждэр і мэнэджэр па працы з валанцерамі. Падрабязнасці глядзіце ў кожнай з абвестак ніжэй.

Зялёная сетка абвяшчае вакансію на пасаду галоўнага рэдактара Зялёнага партала greenbelarus.info

Мы чакаем прафесіяналаў з актыўнай грамадскай пазіцыяй, наяўнасцю стратэгічнага мыслення, досведам кіравання медыяпраектамі ад 2 гадоў і валоданнем сучаснымі інструментамі інтэрнэт-журналістыкі.

У абавязкі галоўнага рэдактара ўваходзіць:

  • вызначэнне мэтаў і стратэгіі развіцця Зяленага парталу, карэкцыя рэдакцыйнай палітыкі,
  • фармаванне і кіраванне рэдакцыйнай камандай,
  • кіраванне вытворчым працэсам рэдакцыі: праца з вэб-аналітыкай, наладжванне працэсу стварэння і распаўсюду кантэнту, рэдагаванне матэрыялаў, доўгатэрміновае і кароткатэрміновае планаванне, забеспячэнне пастаяннага росту наведвальнасці і г.д.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць свае рэзюмэ і матывацыйны ліст, дзе кандыдат(ка) мусіць апісаць сваю зацікаўленасць у пасадзе і пажаданні па заробку, а таксама сфармулявать 3 пункты, якія зрабілі б наш партал яшчэ лепш!

Плануецца, што рэдактар выйдзе на працу ў ліпені 2017 года для перадачы справаў, а з 1 жніўня мусіць працаваць на поўную занятасць.

Са свайго боку гарантуем:

  • цікавую і творчую каманду;
  • разнастайную дапамогу і падтрымку;
  • паглыбленне ў тэму аховы навакольнага асяроддзя;
  • павышэнне кваліфікацыі праз удзел у навучальных праграмах.

Рэзюмэ і матывацыйныя лісты дасылайце на адрасrecruitments.greennetwork@gmail.com да 25 чэрвеня 2017г.

 

Зяленая сетка абвяшчае вакансію рэдактара Брэсцкага зяленага партала

Мы чакаем прафесіяналаў з актыўнай грамадскай пазіцыяй,  досведам кіравання медыяпраектамі ад 2 гадоў і валоданнем  сучаснымі інструментамі інтэрнэт-журналістыкі.

Пазіцыя: Рэдактар Брэстскага зяленага партала

Абавязкі:

  • кіраванне працэсамі напаўнення сайта: кантэнт-планаванне, напісанне і/ці рэдагаванне тэкстаў, маніторынг СМІ па тэматыцы рэсурса і г.д;
  • фарміраванне рэдакцыйнай палітыкі;
  • фарміраванне рэдакцыйнай каманды: наём журналістаў, пры неабходнасці павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў;
  • распрацоўка стратэгій прасоўвання сайта ў Інтэрнэт;
  • распрацоўка і правядзенне мерапрыемстваў (прэс-канферэнцыі, прэс-чаі, конкурсы і г.д.);
  • падрыхтоўка штомесячных справаздач.

Патрабаванні:

  • вопыт працы ў сферы on-line камунікацыі (больш 2 год на пасадах рэдактара, выпускаючага рэдактара, кантэнт- менеджэра);
  • пажаданы, але не абавязковы вопыт адміністрыравання сайтаў на базе папулярных CMS;
  • валоданне беларускай і рускай мовамі, англійская мова - пажадана;
  • гатоўнасць самастойна вырашаць задачы, адказнасць, уменне фарміраваць і працаваць у камандзе.

Са свайго боку гарантуем:

  • цікавую і творчую каманду;
  • разнастайную дапамогу і падтрымку;
  • паглыбленне ў тэму аховы навакольнага асяроддзя;
  • павышэнне кваліфікацыі праз удзел у навучальных праграмах;

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць свае рэзюмэ і матывацыйны ліст, дзе кандыдат(-ка) мусіць апісаць сваю зацікаўленасць у пасадзе, а таксама указаць 3 крокі, якія б зрабілі Брэсцкі зялены партал яшчэ лепш.

Рэзюмэ і матывацыйныя лісты дасылайце на адрасrecruitments.greennetwork@gmail.com да 25 чэрвеня 2017г.

 

Зяленая сетка абвяшчае вакансію рэдактара Гродзенскага зяленага партала

Мы чакаем прафесіяналаў з актыўнай грамадскай пазіцыяй, досведам кіравання медыяпраектамі ад 2 гадоў і валоданнем сучаснымі інструментамі інтэрнэт-журналістыкі.

Пазіцыя: Рэдактар Гродзенскага зялёнага партала

Абавязкі:

  • кіраванне працэсамі напаўнення сайта: кантэнт-планаванне, напісанне і/ці рэдагаванне тэкстаў, маніторынг СМІ па тэматыцы рэсурса, стварэнне ўнікальных загалоўкаў, узгадненне з крыніцай інфармацыі;
  • фарміраванне рэдакцыйнай палітыкі;
  • фарміраванне рэдакцыйнай каманды: наём журналістаў, пры неабходнасці павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў;
  • распрацоўка стратэгій прасоўвання сайта ў Інтэрнэт;
  • распрацоўка і правядзенне мерапрыемстваў (прэс-канферэнцыі, прэс-чаі, конкурсы і г.д.);
  • падрыхтоўка штомесячных справаздач.

Патрабаванні:

  • вопыт працы ў сферы on-line камунікацыі (больш 2 год на пасадах рэдактара, выпускаючага рэдактара, кантэнт- менеджэра);
  • пажаданы, але не абавязковы вопыт адміністрыравання сайтаў на базе папулярных CMS;
  • валоданне беларускай і рускай мовамі, англійская мова - пажадана;
  • гатоўнасць самастойна вырашаць задачы, адказнасць, уменне фарміраваць і працаваць у камандзе.

Са свайго боку гарантуем:

  • цікавую і творчую каманду;
  • разнастайную дапамогу і падтрымку;
  • паглыбленне ў тэму аховы навакольнага асяроддзя;
  • павышэнне кваліфікацыі праз удзел у навучальных праграмах;

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць свае рэзюмэ і матывацыйны ліст, дзе кандыдат(-ка) мусіць апісаць сваю зацікаўленасць у пасадзе, а таксама

Рэзюмэ і матывацыйныя лісты дасылайце на адрасrecruitments.greennetwork@gmail.com да 25 чэрвеня 2017г.

 

“Зялёная сетка” абвяшчае вакансію PR-мэнэджэра

Экалагічнае таварыства “Зяленая сетка”  запрашае адказных і крэатыўных мэнэджэраў па сувязях з грамадскасцю прыняць удзел у конкурсе на пасаду PR- мэнэджэра таварыства.

Мы чакаем кандыдатаў з досведам працы, разуменнем спецыфікі грамадскай дзейнасці, актыўнай грамадскай пазіцыяй і, як мінімум, з інтарэсам да экалагічнай тэматыкі.

У абавязкі PR-мэнэджэра ўваходзіць:

  • распрацоўка і рэлізацыя PR -стратэгіі  і камунікатыўных планаў таварыства.  Доўга і каротка тэрміновае планаванне PR -дзейнасці.
  • Арганізацыя PR - мерапрыемстваў, асвятленне дзейнасці  Зяленай сеткі на нацыянальным узроўні, праца з медыя, мэтавымі аўдыторямі і іншымі суб’ектамі знешняга акружэння Зяленай сеткі.
  • Стварэнне PR -прадукцыі і падрыхтоўка гадавых справаздач і г.д.

Вакансія адчыняецца на палову стаўкі з магчымасцю павелічэння да поўнай з 1.01.2018 г. Плануецца, што PR-мэнэджэр прыступіць да сваіх абявязкаў з 1 жніўня 2017 года.

Са свайго боку гарантуем:

  • цікавую і творчую каманду;
  • разнастайную дапамогу і падтрымку;
  • паглыбленне ў тэму аховы навакольнага асяроддзя;
  • павышэнне кваліфікацыі праз удзел у навучальных праграмах;

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць свае рэзюмэ і матывацыйны ліст, дзе кандыдат(-ка) мусіць апісаць сваю зацікаўленасць у пасадзе і пажаданні па заробку, а таксама аргументавана сфармулявать 3 пункты, якія, на ваш погляд, зрабілі б экалагічную грамадскую дзейнасць больш прывабнай і цікавай для беларусаў.

Рэзюмэ і матывацыйныя лісты дасылайце на адрасrecruitments.greennetwork@gmail.com да 25 чэрвеня 2017г.

 

“Зялёная сетка” абвяшчае вакансію івэнт-мэнэджэра

Экалагічнае таварыства “Зяленая сетка” запрашае адказных і крэатыўных мэнэджэраў па арганізацыі акцыяў і івэнтаў на пасаду івэнт-мэнэджэра.

Мы чакаем кандыдатаў з арганізатарскім досведам, разуменнем спецыфікі грамадскай дзейнасці, праактыўнай жыццевай пазіцыяй і, як мінімум, з інтарэсам да экалагічнай тэматыкі.

У абавязкі івэнт-мэнэджэра ўваходзіць:

  • арганізацыя публічных акцый Зяленай сеткі гарадскога і нацыянальнага масштабу,
  • падрыхтоўка рэгіянальных конкурсаў на правядзенне акцый: падрыхтоўка палажэнні аб конкурсе, прыём заявак, каардынацыя працэсу адбору заявак,
  • каардынацыя рэгіянальных арганізатараў акцый: дапамога ў падрыхтоўцы да акцыі, кансультацыі па пытаннях правядзення акцый, напісанне справаздач.
  • усталяванне партнерскіх сувязяў сярод прадстаўнікоў бізнэсу, дзяржавы, грамадскага сектару.

Занятасць: 13 гадзін на тыдзень (1/3 стаўкі). Працоўная нагрузка размярковаецца згодна гадавому календару акцыяў: калі акцыі ёсць, івэнт-мэнэджэр працуе больш, калі няма — меньш.

Са свайго боку гарантуем:

  • цікавую і творчую каманду;
  • разнастайную дапамогу і падтрымку;
  • паглыбленне ў тэму аховы навакольнага асяроддзя;
  • павышэнне кваліфікацыі праз удзел у навучальных праграмах;

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць свае рэзюмэ і матывацыйны ліст, дзе кандыдат(-ка) мусіць апісаць сваю зацікаўленасць у пасадзе і пажаданні па заробку, а таксама каротка апісаць ідэю для нацыянальнай экалагічнай акцыі і ідэю для гарадской экаакцыі.

Рэзюмэ і матывацыйныя лісты дасылайце на адрасrecruitments.greennetwork@gmail.com да 25 чэрвеня 2017г.

 

Зяленая сетка абвяшчае вакансію на пасаду мэнэджэра па працы з валанцерамі

Экалагічнае таварыства “Зяленая сетка” запрашае адказных і камунікатыўных да удзелу ў конкурсе на пасаду мэнэджэра па працы з валанцерамі.

Мы чакаем кандыдатаў з арганізатарскім досведам, добрымі камунікатыўнымі навыкамі, досведам працы з людзьмі і кіравання камандай.

У абавязкі мэнэджэра ўваходзіць:

  • праца з базай валанцёраў: аднаўленне, запаўненне;
  • арганізацыя працэсу далучэння да супольнасці валанцёраў прадстаўнікоў розных мэтавых груп он-лайн і оф-лайн;
  • вядзенне інфармацыйнай рассылкі, SMM, падбор матэрыялаў і запрашэнне да ўдзелу ў спецыялізаваных мерапрыемствах для валанцёраў;
  • каардынацыя актыўнасці з удзелам валанцёраў: планаванне дзейнасці, правядзенне мерапрыемстваў для валанцёраў і г.д. 

Занятасць 20 гадзін на тыдзень (0.5 стаўкі).

Са свайго боку гарантуем:

  • цікавую і творчую каманду;
  • разнастайную дапамогу і падтрымку;
  • паглыбленне ў тэму аховы навакольнага асяроддзя;
  • павышэнне кваліфікацыі праз удзел у навучальных праграмах.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць свае рэзюмэ і матывацыйны ліст, дзе кандыдат(-ка) мусіць апісаць сваю зацікаўленасць у пасадзе, а таксама прывесці ідэю  мерапрыемства для валанцераў Зяленай сеткі.

Рэзюмэ і матывацыйныя лісты дасылайце на адрасrecruitments.greennetwork@gmail.com да 25 чэрвеня 2017г.