413

"Ганаруся калегамі і ўпэўненая, што ТУТ.бай будзе жыць" — Марына Золатава

05.10.2021 Крыніца: "Еўрарадыё"

Парталу ТУТ.бай 5 кастрычніка споўніўся б 21 год, нагадалі былыя супрацоўнікі медыя. Яны прыводзяць вытрымкі з ліста галоўнага рэдактара партала Марыны Золатавай, якая ў цяперашні час знаходзіцца ў зняволенні.

"Сёння, калі спаўняецца 21 год, я хачу сказаць, што ганаруся маімі калегамі і ўпэўненая ў тым, што ТУТ.бай будзе жыць", — піша Марына Золатава. Яна таксама падзякавала чытачам за падтрымку, якую журналісты медыя адчуваюць нават за кратамі, і павіншавала ўсіх з днём нараджэння партала.

18 траўня ў цэнтральным офісе партала ТУТ.бай прайшоў ператрус. Сайт стаў недаступны. Адначасова сілавікі прыйшлі дадому да некаторых супрацоўнікаў медыя. У цяперашні час па справе самага папулярнага партала затрыманыя 15 чалавек, у тым ліку Марына Золатава, журналісты Алена Талкачова і Вольга Лойка. Пад хатнім арыштам знаходзіцца Юлія Чарняўская, культуролаг і жонка заснавальніка партала Юрыя Зісера. Усе фігуранты гэтай справы прызнаныя палітвязнямі. 

Крымінальная справа ў дачыненні да супрацоўнікаў партала была распачатая па ч. 2 арт. 243 КК ("Ухіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры").

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!