337

Галоўрэд «Новага Часу» Аксана Колб: Я ў Беларусі, з'язджаць не збіраюся, працуем далей

21.10.2021 Крыніца: "Новы Час"

Галоўны рэдактар «Новага Часу» Аксана Колб пасля ўчорашніх «следчых дзеянняў» падзякавала сябрам за падтрымку і падзялілася бліжэйшымі планамі.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

— Усім прывітанне! Са мной усё добра, — напісала Аксана Колб на сваёй старонцы ў фэйсбуку. — Я пад падпіскай пра неразгалошванне і з абавязкам яўкі. Шчыры дзякуй усім, хто хваляваўся і падтрымліваў. Я ў Беларусі. Нікуды ехаць не збіраюся. Працуем далей. Жыве Беларусь і Пахне Чабор!

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!