НЕ - ВАЙНЕ!
3419

Галоўным рэдактарам “Еўрарадыё” прызначаны Віктар Малішэўскі

31.08.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Пра гэта пазначана на сайце медыя. Прэзідэнт праўлення Дзмітрый Новікаў ад разгорнутых каментароў наконт змены кіраўніка рэдакцыі ўхіляецца.

Нагадаем, з лютага 2011 года галоўным рэдактарам “Еўрарадыё” працаваў Віталь Зыблюк.  Прэзідэнт праўлення Дзмітрый Новікаў сказаў, што змены кіраўніка рэдакцыі “звязаныя з развіццём”. “Вы хутка ўбачыце, што чакае аўдыторыю. Я не магу вам нічога распавесці”, — унікнуў разгорнутых тлумачэнняў наконт такога рашэння спадар Новікаў.

На пытанне, калі ж можна чакаць разгорнутага каментару паводле гэтага рашэння, Дзмітрый Новікаў адказаў:

“Ніколі. Гэта ўнутраная справа “Еўрарадыё”. Можаце так і напісаць”.

Еўрарадыё пазыцыянуе сябе як маладзёжны мультымедыйны праект. Яно вяшчае ў FM-дыяпазоне на памежныя з Польшчай і Літвой рэгіёны ды ў інтэрнэце.

Віктар Малішэўскі — былы намеснік галоўнага рэдактара «Комсомольской правды» у Беларусі», блогер.

Блог Малішэўскага antijournalist.by заняў першае месца ў міжнародным конкурсе Deutsche Welle ("Нямецкая хваля") The Bobs-2016 (Best of Online Activism) у намінацыі "Найлепшы сайт ці блог на рускай мове".  

У сваім блогу antijournalist.by Малішэўскі праз лічбы каментуе паведамленні афіцыйных СМІ.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!