НЕ - ВАЙНЕ!
1035

Галоўны ветэрынар Баранавіч не паказаў “Intex-press” фота апальнага скарпіёна

06.12.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Начальнік Баранавіцкай гарадской ветэрынарнай станцыі Сяргей Мікалаеў адмовіўся даць карэспандэнту “Intex-press” фота скарпіёна, які ўкусіў пакупніка ў адной з крам Баранавіч.

Галоўны ветэрынар Баранавіч не паказаў “Intex-press” фота апальнага скарпіёна

Журналістка “Intex-press” Алена Зелянко раніцай 5 снежня патэлефанавала Мікалаеву з просьбай прадаставіць фотаздымак злоўленага скарпіёна для публікацыі.

Справа ў тым, што начальнік Баранавіцкай гарадской ветэрынарнай станцыі Сяргей Мікалаеў напярэдадні распавёў СМІ, што фота скарпіёна ён перасылаў у Коста-Рыка біёлагу, а значыць фатаздымкі ў галоўнага ветэрынара горада ёсць альбо ён можа дастаць іх з электроннай скрыні.

Аднак Мікалаеў адказаў Алене Зелянко, што здымкаў у яго няма – усе фота ён нібыта выдаліў. Праз некаторы час фотаздымкі, прадстаўленыя Мікалаевым, з'явіліся на сайце дзяржаўнай раённай газеты “Наш край”.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!