645

Галоўны рэдактар «Советской Белоруссіі» пра незалежныя СМІ: Яны рыхтуюць пераварот

24.07.2020 Крыніца: "Наша Ніва"

Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант і галоўны рэдактар «Советской Белоруссіі» Дзмітрый Жук асудзілі дзейнасць недзяржаўных СМІ. Пра гэта яны размаўлялі ў эфіры «Клуба рэдактараў».

«Давайце называць рэчы сваімі імёнамі: на мой погляд, частка даволі папулярных СМІ адкрыта стала на антыдзяржаўныя рэйкі. Напэўна, гучна будзе - на рэвалюцыйныя рэйкі. Яны не проста асвятляюць падзеі, якія адбываюцца, а аказваюць садзейнічанне», — сказаў Іван Эйсмант.

«Іван Міхайлавіч, ніякіх рэвалюцый. Яны рыхтуюць пераварот», — падтрымаў думку Дзмітрый Жук.

Кіраўнік тэлекампаніі «Мір» Уладзімір Пярцоў заявіў, што дзейнасць некаторых СМІ не мае ніякага дачынення да журналістыкі. Стрым з вулічных акцый — гэта падрыўная і дэструктыўная праца, якая каардынуе пратэсты, перакананы ён.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!