520

Галоўны рэдактар Ігар Высоцкі сышоў з «БелГазеты»

19.03.2019 Крыніца: МАРЫЯ ВАЙТОВІЧ, Еўрарадыё

Ігар Высоцкі пакінуў пасаду галоўнага рэдактара "БелГазеты" і сышоў з выдання. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў экс-дырэктар выдання, праваабаронца Андрэй Бандарэнка.

bg13.jpg

19 сакавіка ў кіёсках з'явіўся свежы выпуск "БелГазеты" з новымі рубрыкамі аўтарства незнаёмых журналістаў. У выходных дадзеных выканаўцам абавязкаў галоўнага рэдактара пазначаны Кірыл Жываловіч.

"Ігару Валер'евічу Высоцкаму была прызначаная зарплата ў 300 рублёў, пасля чаго ён адназначна адмовіўся працаваць галоўным рэдактарам "БелГазеты", — расказаў Андрэй Бандарэнка.

bg12.jpg

"Палітыка, якая праводзіцца Жываловічам, згубна адбіваецца на газеце, — перакананы экс-дырэктар "БелГазеты". — Наколькі мне вядома, ужо звольніўся адзін з галоўных судовых журналістаў Віктар Фёдаравіч. Супрацоўніцтва з выданнем спыніў Дзмітрый Растаеў і іншыя аўтары.

Кірыл Жываловіч: Высоцкі звольнены з «БелГазеты» за сабатаж