711

Галоўны ДАІшнік Баранавіч адмовіўся даць інфармацыю, бо “не можа “мець зносіны з Intex-press”

15.11.2019 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Доступ да інфармацыі

На запыт даць інфармацыю начальнік Дзяржаўтаінспекцыі Баранавічскага РАУС Аляксандр Сіліцкі паведаміў карэспандэнту недзяржаўнай мясцовай газеты з Intex-press, што з журналістамі гэтага выдання супрацоўнікі раённага аддзялення ДАІ не могуць мець зносін.

13 лістапада карэспандэнт газеты Ірына Комік патэлефанавала кіраўніку ДАІ Баранавічскага РАУС Аляксандру Сіліцкаму з просьбай аб супрацоўніцтве.

Маладой журналістцы, якой нядаўна даручылі крымінальныя тэмы і якой важна было наладзіць кантакт з праваахоўнымі органамі, Сіліцкі заявіў: “Мы не можам мець зносіны з вамі, з Intex-press”.

На пытанне карэспандэнткі “чаму”, міліцыянт адказаў: “Я гэта патлумачыць вам не магу”.

Рэдакцыя газеты Intex-press лічыць такое стаўленне парушэннем сваіх правоў на атрыманне інфармацыі і мае намер абскардзіць дзеянні супрацоўніка міліцыі ў вышэйшых інстанцыях.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!