354

Галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» перавялі ў жодзінскае СІЗА

27.03.2023 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Аляксандр Манцэвіч зараз знаходзіцца ў следчай турме №8 горада Жодзіна.

Супраць заснавальніка і галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча завялі крымінальную справу. У чым вінавацяць рэдактара, невядома — з адваката была ўзятая падпіска аб неразгалошванні.

Аляксандра Манцэвіча затрымалі падчас хвалі ператрусаў у рэгіянальных медыя 15 сакавіка.  З таго часу ён застаецца за кратамі. Цяпер Аляксандра перавядуць у следчы ізалятар. Аляксандру Манцэвічу — 64 гады, ён неаднаразовы пераможца журналісцкіх конкурсаў і прэмій за высокія стандарты працыю. «Рэгіянальная газета» да разгрому была вядучым незалежным медыя Маладзечна і рэгіёна.

Падтрымаць спадара Аляксандра лістамі, адправіць пасылку ці зрабіць грашовы перавод можна цяпер па адрасе: Манцэвіч Аляксандр Барысавіч, 1958 г.н. — Следчая турма № 8, 222163, Жодзіна, вул. Савецкая 22А.

Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА

Чытайце яшчэ:

Тое, чаго вы так даўно чакалі! Пачынаем прыём матэрыялаў на конкурс «Вольнае слова»

Нашчадкі айцоў БНР. Як сёння жывуць унукі Антона Луцкевіча і Аркадзя Смоліча

Праваабаронцы прызналі палітзняволенай экс-супрацоўніцу тэлеканала «Беларусь 2»

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!