Арганізацыя Galerie Fotografic (Прага, Чэхія) прымае заяўкі на два конкурсы выставачных праектаў на 2023 год.
Да ўдзелу запрашаюць фатографаў, аператараў, дызайнераў, мастакоў з розных краін.
Першы конкурс
Тэматыка: фатаграфія, новыя медыя, інсталяцыі.
Арганізатары шукаюць інавацыйныя падыходы і новае разуменне фатаграфіі, інтэрактыўныя медыя, а таксама жывапіс і малюнак.
Другі конкурс
Тэматыка: выявы, якія рухаюцца.
Гэты конкурс арыентаваны на аўдыявізуальныя праекты ў выглядзе відэаарта, кароткаметражных ці эксперыментальных фільмаў і іншых фарматаў для незалежнай прэзентацыі ў нядаўна адкрытай галерэйнай «прасторы відэаарта» ці на групавых выставах у галоўным памяшканні галерэі.
Неабходна падтрыхтаваць:
-
анатацыя праекта з канкрэтным прыкладам або візуалізацыяй;
-
партфоліа і біяграфія;
-
меркаваны бюджэт выставы (коратка);
-
кантакты для сувязі.
Прапануюць:
-
PR-падтрымку;
-
дапамогу з ўсталяваннем;
-
вернісаж;
-
магчымую суправаджальную праграму;
-
выстава на 4-6 тыдняў.
Дэдлайн для заявак: 12 чэрвеня 2022 года.