ГА «Трэці сектар» запрашае ў каманду выканаўчага дырэктара (Гродна)

 

Адна з самых моцных няўрадавых арганізацый Беларусі ГА “Цэнтр “Трэці сектар” (Гродна) шукае ў каманду выканаўчага дырэктара. Для таго, каб прапанаваць сваю кандыдатуру і даведацца пра падрабязнасці пасады, калі ласка, дашліце сваё актуальнае рэзюмэ і пытанні (калі з’явяцца) на электронную пошту 3sektar@gmail.com да 30 чэрвеня.
 

Пасада будзе пасаваць кандыдатам і кандыдаткам, якія:

  • Гатовыя ў бліжэйшыя 3 гады жыць і працаваць у Гродне

  • Жадаюць развіваць навыкі стварэння праектаў і кіравання імі

  • Гатовыя займацца каардынацыяй бягучай дзейнасці арганізацыі

  • Рады вучыцца новаму, наладжваць кантакты і парнёрства з беларускімі і замежнымі партнёрамі

  • Любяць працаваць у разнастайных (розных ўзростаў, культур, досведу) камандах

  • Жадаюць змяняць Гародню і свет да лепшага!