НЕ - ВАЙНЕ!
820

ГА “БАЖ” завяршыла адукацыйны год курсам “Спецпраект: як дагнаць усіх зайцоў адразу”

05.12.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Навучальны курс цягнуўся два месяцы. За гэты час маладыя калегі даведаліся ўсё пра стварэнне рэдакцыйных спецпраектаў: як рыхтаваць план і шукаць герояў, як "раскруціць" суразмоўцаў на шчырыя гісторыі і як з мінімальнымі высілкамі дасягнуць максімальнага выніку.

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/kurs_specpraekty.jpg

Выкладчыкам на выніковыя заняткі ў Вільні арганізатары запрасілі журналістку Марыю Эйсмант, не, не тую, што працуе ў “Народнай волі”, а яе поўную цёзку з Масквы.

Марыі, якая мае досвед працы ў “Ведамасцях”, “Снобе”, якая асвятляла канфлікты ў Косава і Чачні, жыла ў Афрыцы, зрабіла спецпраект пра суддзяў, уваходзіць у сябры журы “Прэмія — журналіст”, вядома, было чым падзяліцца.

Усяго ў адыходзячым годзе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” арганізавала 9 двухмесяцовых адукацыйных курсаў па рознай тэматыцы: Журналістыка дадзеных: проста пра складанае, Спартовая журналістыка: правілы гульні, Сакрэтны код. Інфармацыйныя жанры журналістыкі, Лаві момант. Фотарэпартаж, Ідэальны рэпарцёр, Сацыяльныя сеткі — компас журналіста, Палітычная журналістыка: правілы гульні і іншыя.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!