1064

ГА "БАЖ” узнагародзіў лепшыя філіі і суполкі за 2012 год / Гомель

18.01.2013 Крыніца: фота Аляксандра Зянкова

18 студзеня ў Гомелі ўзнагародзілі самыя актыўныя і крэатыўныя рэгіянальныя суполкі арганізацыі і іх кіраўнікоў.

 

Лунінецкі раённы філіял БАЖ бадай штогод бярэ ўзнагароды на гэтым конкурсе. Ён, шмат у чым дзякуючы высілкам сваёй кіраўніцы Святланы Гарда, спраўна збірае сяброўскія ўнёскі, актыўна падтрымлівае  ініцыятывы і плённа камунікуе з цэнтральным офісам, ладзіць шмат уласных мерапрыемстваў.