2731

ГА “БАЖ” стала часовым сябрам Міжнароднай асацыяцыі па абароне свабоды слова (IFEX)

12.06.2014

Статус ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" як сталага сябра IFEX будзе разглядацца праз год.

Міжнародная асацыяцыя па абароне свабоды слова заснаваная ў 1992 годзе дванаццаццю няўрадавымі арганізацыямі ў Канадзе з ініцыятывы Канадскага камітэта абароны журналістаў. За першы год існавання арганізацыя зладзіла кампаніі па 300 праблемных пытаннях.

На сёння арганізацыя ўключае ў сябе больш за 80 арганізацый з 60 краін свету.

IFEX уздымае праблемныя пытанні, якія нясуць пагрозу свабодзе выказвання; стварае кааліцыі, працоўныя групы і ініцыюе петыцыі для надання большай галоснасці такім справам; прапануе рэсурсы і матэрыялы для паспяховых кампаній. Сярод праблем, якімі на сёння займаецца IFEX – доступ да інфармацыі, цэнзура, лічбавыя правы, свабода сходаў, свабода выказвання і заканадаўства, беспакаранасць злачынстваў супраць свабоды выказвання.

Арганізацыя дапамагае мабілізавацца ў выпадках патрэбы ў абароне як асобным журналістам, так і СМІ, праваабаронцам і г.д. Найперш гэта петыцыі, супольныя заявы, місіі, лабіяванне, назіранне за судамі.

Выканаўчым органам IFEX з'яўляецца Рада, якая складаецца з 13 удзельнікаў. Яна дзейнічае ад імя ўсіх удзельнікаў IFEX'a, кантралюе і распрацоўвае стратэгіі і інш. Рада выбіраецца на агульным сходзе арганізацыі кожныя два гады.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!