240 0

ГА "БАЖ": Рашэнне па справе “Белсата” — гэта выкарыстанне заканадаўства супраць свабоды СМІ

10.10.2017 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” лічыць рашэнне па справе журналіста тэлеканала “Белсат” Аляксандра Баразенкі несправядлівым і скіраваным на прыцясненне свабоды слова ў краіне.

У дадзеным выпадку мы бачым, як заканадаўства аб аўтарскім праве ў Беларусі прымяняецца супраць свабоды СМІ.

Старшыня арганізацыі Андрэй Бастунец, сказаў, што выклікае вялікую занепакоенасць тое, што сённяшняе рашэнне аб штрафе і канфіскацыі маёмасці выглядаюць часткай спланаванай кампаніі па цкаванні журналістаў тэлеканала.

Сёлета незалежных журналістаў, якія супрацоўнічаюць з “Белсатам”, штрафавалі ўжо як найменш 46 раз.

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” заклікае ўлады спыніць пераслед журналістаў “Белсата”.

Каментары