НЕ - ВАЙНЕ!
2173

ГА “БАЖ” пачало маніторынг асвятлення парламенцкіх выбараў у беларускіх СМІ

05.07.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Грамадскае аб'яднанне "Беларуская асацыяцыя журналістаў" пачало маніторынг асвятлення парламенцкіх выбараў у беларускіх СМІ. Эксперты арганізацыі будуць сачыць за тым, наколькі роўныя магчымасці будуць мець у СМІ кандыдаты і іншыя ўдзельнікі выбарчага працэсу.

Маніторынг скіраваны на тое, каб павысіць у журналісцкай супольнасці і ў выбаршчыкаў разуменне неабходнасці поўнага і ўсебаковага асвятлення выбарчага працэсу; важнасці прынцыпаў журналісцкай этыкі і міжнародных стандартаў; неабходнасці выканання абавязку непрадузята інфармаваць выбаршчыкаў пра электаральны працэс, праграмы кандыдатаў і меркаванні іх прыхільнікаў і апанентаў.

Аб'ектамі даследавання стануць цэнтральныя і рэгіянальныя тэле- і радыёканалы, друкаваныя выданні і вядучыя інтэрнэт-сайты. Вынікі першага этапу маніторынгу будуць агучаныя на прэс-канферэнцыі ГА "БАЖ" ў аўторак 26 ліпеня.

Раней арганізацыя ўжо праводзіла падобныя даследаванні на прэзідэнцкіх выбарах 2010 і 2015 гадоў, парламенцкіх кампаній 2008 і 2012 гадоў, а таксама мясцовых выбараў 2007 года.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!