354

ГА «БАЖ” і “Рэпарцёры без межаў” звярнуліся да спецдакладчыка ААН

20.01.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў” і "Рэпарцёры без межаў" звярнуліся да спецдакладчыка ААН па пытаннях заахвочвання і абароне права на свабоду меркаванняў і іх выказвання. У звароте прыведзеная інфармацыя пра шматлікія факты крымінальнага пераследу медыя і журналістаў у Беларусі з верасня 2020 года.

У дакуменце пералічваюцца факты крымінальнага пераследу супрацоўнікаў Прэс-клуба Беларусь, рэдактара “Нашай Нівы” Ягора Марціновіча, журналістак Кацярыны Андрэевай і Дар'і Чульцовай, журналісткі Tut.by Кацярыны Барысевіч, фатографа “Новага Часу” Дзмітрыя Дзмітрыева, аператараў "Белсата" Дзмітрыя Буянава, Змітра Краўчука і аператара Арцёма Багаслаўскага, медыяменеджара, заснавальніка сайта journalby.com Андрэя Аляксандрава і яго дзяўчыны Ірыны Злобінай.

Журналіста Андрэя Аляксандрава і яго дзяўчыну Ірыну Злобіну абвінавачваюць у фінансаванні пратэстаў

Катерина Борисевич остается в СИЗО. Пошел третий месяц заключения под стражу

«Амапавец адну нагу паставіў мне на рэбры, другой прыціснуў маю нагу». Дзмітрый Дзмітрыеў — пра затрыманне і арышт

Траіх журналістаў “Белсата” зрабілі падазраванымі па крымінальнай справе

Галоўнага рэдактара "Нашай Нівы" Ягора Марціновіча аштрафавалі на 15 базавых за ўдзел у акцыі пратэсту

«Вашу маму задержала финансовая милиция». Как задерживали сотрудников Пресс-клуба — рассказывают родные и адвокаты

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!