НЕ - ВАЙНЕ!
2864

Футбольны турнір памяці калегі зладзілі лунінецкія журналісты

06.10.2015 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Турнір памяці журналіста Віктара Філатава, якога не стала 1 верасня 2014 года, другі раз прайшоў у Лунінцы.

Віктар Пятровіч Філатаў быў адным са стваральнікаў Лунінецкай філіі ГА «БАЖ». Ён быў апантаным, творчым чалавекам, але тэма спорта і менавіта футбола была прыярытэтнай у яго працы.

Арганізатарамі турніра выступілі былыя калегі Віктара Філатава па газеце “Информ-прогулка” пры ўдзеле раённага фізкультурна-спартыўнага клуба.

Дарэчы, “Информ-прогулка” таксама выставіла сваю футбольную каманду. Спаборнічалі 4 каманды. Як у першым турніры, так і на гэты раз перамаглі прадстаўнікі Следчага камітэта.

“Для нас было галоўным, каб турнір адбыўся, а не перамога ў ім, - распавёў службе маніторынгу адзін з ініцыятараў і ўдзельнікаў турніра Андрэй Сыцін. – Прыйшло шмат людзей: хто паспаборнічаць, хто пазаўзець. Галоўнае, што памяць пра калегу-журналіста жывая”.

Турнір памяці Віктара Філатава плануецца зрабіць штогадовым.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!