1202

Футбольны матч памяці Юрася Бушлякова — у суботу а 19.00

05.07.2016 Крыніца: Даслана арганізатарамі

Запрашаем усіх на футбольны матч памяці журналіста і мовазнаўцы Юрася Бушлякова.

9 ліпеня, у суботу, а 19.00 на тым самым месцы ў Зялёным Лузе, дзе некалі гулялі з Юрасём. Скрыжаванне Цікоцкага і Карбышава, стадыён СШ №13, вул. Цікоцкага, 57.

Юрась Бушлякоў выкладаў у БДУ, у нацыянальным гуманітарным ліцэі ў Мінску, у Карлавым універсітэце (Прага). Журналістыкай займаўся з 1994 года, працаваў у незалежных СМІ, на "Радыё Рацыя", апошнія дзесяць гадоў — на "Радыё Свабода". Заўчасна пайшоў з жыцця ў 2013 годзе.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!