219

ФСБ заявіла, што затрымала карэспандэнта The Wall Street Journal Эвана Гершкавіча па падазрэнні ў шпіянажы

30.03.2023 Крыніца: Медуза

Федэральная служба бяспекі РФ аб'явіла аб затрыманні ў Екацярынбурзе грамадзяніна ЗША, карэспандэнта The Wall Street Journal Эвана Гершковіча, які падазраецца ў шпіянажы, піша Meduza.

Як сцвярджае спецслужба, Гершковіч «дзейнічаючы па заданні амерыканскага боку, ажыццяўляў збор звестак, якія складаюць дзяржаўную таямніцу аб дзейнасці аднаго з прадпрыемстваў расійскага ваенна-прамысловага комплексу». Журналіста затрымалі «пры спробе атрымання сакрэтных звестак», паведамілі ў ФСБ.

Распачата крымінальная справа аб шпіянажы (артыкул 276 КК, караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да 20 гадоў).

Раней уральскія СМІ паведамілі аб тым, што Гершковіч знік у Екацярынбурзе.

Чытайце яшчэ:

«Есть понимание, что это вопрос выживания страны и нации». Украинская журналистка о медиа в условиях войны

«Бывают состояния, когда и друзья не могут выдержать». Психиатр о том, как распознать проблемы с ментальным здоровьем

Фрылансера Івана Мураўёва, якога ўжо перавялі ў калонію, зноў збіраюцца судзіць

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!