Тэрмін арышту скончыўся, аднак Кузьнечык застаўся пад вартай. Пра тое, што Андрэй Кузьнечык ня выйшаў на волю, стала вядома ад ягонай сям’і.
6 снежня Андрэй Кузьнечык другі раз запар пакараны на 10 сутак арышту.
6 сьнежня фрылансеру Радыё Свабода Андрэю Кузнечыку прысудзілі яшчэ 10 сутак арышту, паведамілі ў ягонай сям'і. Яго зноў судзілі за «дробнае хуліганства». Віны Андрэй не прызнаў, перадач для яго не бяруць. Пасля першых 10 сутак Андрэя Кузнечыка не адпусьцілі.
26 лістапада ў Менску адбыўся першы суд над фрылансэрам Радыё Свабода Андрэем Кузьнечыкам. Пра вырак пазьней стала вядома ягоным сваякам.
Заводзкі раённы суд Менску прызнаў Андрэя Кузьнечыка вінаватым у дробным хуліганстве і пакараў 10 суткамі арышту. Андрэй на працэсе віны не прызнаў. Яго зьмясьцілі ў турму на Акрэсьціна.
25 лістапада фрылансэр Радыё Свабода Андрэй Кузьнечык перастаў выходзіць на сувязь. Неўзабаве стала вядома, што яго затрымалі і правялі ў кватэры ператрус, забраўшы тэхніку і іншыя прадметы. На наступны дзень стала вядома, што Кузьнечыка зьмясьцілі ў ізалятар на Акрэсьціна. Жонцы Андрэя Алесі Рак у ізалятары, аднак, сказалі ўдзень, што яе мужа ў іх няма.
Рэпрэсіі супраць журналістаў у 2021 годзе (табліца, спіс зняволеных)