926 0

Freedom House: Беларусь – у дзясятцы найгоршых краін па свабодзе слова

27.04.2016 Крыніца: Паводле TUT.by

Праваабаронцы з Freedom House па выніках 2015 года зноў паставілі Беларусь у дзясятку найгоршых краін з пункту гледжання свабоды СМІ. Наша краіна аказалася на 192 месцы са 199 дзяржаў свету. Разам з тым, аўтары даклада адзначылі невялікае паляпшэнне палітычнага асяродку для працы медыя ў Беларусі.

Скрыншот мапы свабоды слова па выніках 2015 года:

Як і ўсе мінулыя гады, наша краіна трапіла ў катэгорыю «несвабодных краін». Рэйтынг лічыцца па трох паказніках: «палітычны асяродак», «прававы асяродак» і «эканамічны асяродак». Чым меншы бал па кожнай з іх, тым свабодней СМІ ў кожнай канкрэтнай краіне.

Вынікі Беларусі ў дакладзе «Свабода прэсы» Freedom House

 

2015

2016

Прававы асяродак

29

29

Палітычны асяродак

36

34

Эканамічны асяродак

28

28

Усяго

93

91

Невялікае паляпшэнне выніку ў графе «палітычны асяродак» падняло месца Беларусі з 194-га на 192-е. Горш за Беларусь у апошнім дакладзе — Паўночная Карэя, Туркменістан, Узбекістан, Крым (вылучаны асобна), Эрытрэя і Куба. Абагналі Беларусь у дзясятцы найгоршых Сірыя, Іран і Экватаряльная Гвінея.

Расія — на 176 месцы з 83 баламі, Украіна — на 112 месцы (53 балы), Казахстан — 181 месца (84 балы), Арменія — 139 месца (63 балы), Літва — 33 месца (23 балы).

У дакладзе Расія апісваецца як «наватар сучаснай дзяржаўнай прапаганды», якая зрабіла больш жорсткім інфармацыйны кантроль у сваёй краіне і акывізавала высілкі па маніпуляванні СМІ ў геапалітычна важных суседніх дзяржавах.

Традыцыйна лідары рэйтынгу — Нарвегія, Бельгія, Фінляндыя, Нідэрланды і Швецыя.

Нагадаем, што арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” апублікавала нядаўна новы Сусветны Індэкс свабоды прэсы. Беларусь у Індэксе, як і ў 2015-м, і ў 2014-м гадах, стаіць на 157-й пазіцыі.

У Беларусі свабода слова на узроўні Кубы, а ў Іране і Сірыі яе больш

Каментары