1315

Free Press Awards (да 1 верасня)

30.08.2016 Крыніца: by.odb-office.eu

Быць намінаванымі на гэтую прэмію могуць журналісты, прыхільныя ідэям свабоды прэсы і доступу да незалежнай інфармацыі. Узнагарода прызначана для прадстаўнікоў прэсы, якія рызыкуюць усім дзеля навіны для грамадскасці, піянерам СМІ, што пракладаюць шлях да роўнасці і справядлівасці, і тым, хто працуе ў цяжкіх умовах.

Намінацыі конкурсу: навічок і самы ўпарты журналіст года.

Пераможца ў першай намінацыі атрымае стыпендыю ў сферы медыя, прэмія ў другой намінацыі складае 15 тыс. еўра. Абодва пераможцы атрымаюць аплочваемую вандроўку на цырымонію ўзнагароджання, якая пройдзе ў Гаазе 2 лістапада 2016 года.

Дэдлайн - 1 верасня 2016 года. Поўная інфармацыя - на гэтай старонцы.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!